Skip to main content

To: Google Translate Team

100 000 votes to enable speech output for Belarusian language in Google Translate app

Мэта - сабраць 100 000 галасоў у падтрымку петыцыі.
Пасля гэтага я збіраюся напісаць Камандзе Google Translate, каб ласкава папрасіць іх даць маўленчы вывад на беларускай мове, што пашырыць моўную даступнасць, дасць нам магчымасць захавання мовы, а таксама заахвоціць выкарыстанне роднай мовы сярод маладых беларусаў.
Увага!!! Паштовы індэкс для Беларусі дадаем у фармаце: XXX-XX, без апошняй лічбы. (Платформа створаная для Злучаных Штатаў, а мы карыстаемся ёй, бо большасць агульнадаступных платформаў заблакаваная у Беларусі.) Дзякую за разуменне!

The goal is to gather 100 000 votes in support of the Petition.
After that, I'm going to write to the Google Translate Team to kindly ask them to provide the speech output for the Belarusian language, which will expand language accessibility, empower the Nation with the language preservation tool, as well as encourage Native language use among young Belarusians.
Attention!!! The postal code should be written in the format: XXX-XX, without the last digit, if you are from Belarus. (The moveon platform was created for the United States, and we use it, since most public platforms are blocked in Belarus.) Thank you for your understanding!

Why is this important?

Наша мова - наш голас: зробім так, каб беларускую мову пачулі!
Пішу, каб звярнуць увагу на праблему беларускай мовы, на якой сёння не размаўляе большасць беларускага насельніцтва ў паўсядзённым жыцці, а ЮНЭСКА аднесла яе да спісу "Уразлівых" (альбо тых, што знаходзяцца пад пагрозай) некалькі гадоў таму.

Нягледзячы на ​​сваю гістарычную і культурную значнасць, мова сутыкалася і сутыкаецца з праблемамі з-за дамінавання рускай мовы ў рэгіёне.
Беларуская мова адыгрывала важную ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое было адной з найбуйнейшых і магутных дзяржаў Еўропы сярэднявечча і ранняга Новага часу. На сваім росквіце Вялікае Княства Літоўскае ахоплівала вялікую тэрыторыю, якая ўключала частку сучасных Літвы, Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі і Расіі. Адным з найважнейшых юрыдычных дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, напісаных на старабеларускай мове, быў Трэці Статут, які ўяўляў сабой прававы кодэкс, які дзейнічаў у Вялікім Княстве з сярэдзіны XVI да канца XVIII стагоддзя і ахопліваў шырокі спектр прававых пытанняў і садзейнічаў стварэнню прававой базы Вялікага Княства Літоўскага.

Ці можаце вы паверыць, што зараз мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення? Але гэта сапраўды так.

Сёння як ніколі важна падтрымліваць і даць магчымасць беларускаму народу размаўляць на роднай мове: Я лічу, што развіццё мовы неабходна для захавання мовы для будучых пакаленняў, калі мы не здолеем яе захаваць сёння - мы не здолеем выратаваць Нацыю заўтра.
Апошнім часам назіраецца гістарычны ўсплёск жадання беларусаў размаўляць на роднай мове і глыбей вывучаць яе. І я бачу магчымасць падтрымаць беларусаў у гэтым пачынанні.
Як носьбіт мовы, каторая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, прашу падтрымаць мяне ў прасоўванні гэтага допісу, каб яго ўбачыла як мага больш людзей.

Our language - our voice: let's make the Belarusian language heard!

Belarusian language is currently not spoken in the day-to-day life of the majority of the Belarusian population, and the spoken language has been assigned to 'Vulnerable' by UNESCO a few years ago.

Despite its historical and cultural significance, the language has faced and is still facing challenges due to the dominance of Russian in the region.
The Belarusian language played an important role in the Grand Duchy of Lithuania, which was one of the largest and most powerful states in Europe during the medieval and early modern period. At its height, the Grand Duchy of Lithuania encompassed a large territory that included parts of modern-day Lithuania, Belarus, Ukraine, Poland, Latvia, Estonia, and Russia. One of the most important legal documents in the Grand Duchy of Lithuania written in Old Belarusian was the Third Statute of Lithuania, which was a legal code that governed the Grand Duchy from the mid-16th to the late 18th century, that covered a wide range of legal issues and helped to establish the legal framework of the Grand Duchy.

Can you believe that now the language is at risk of extinction? Yes, it is.

Nowadays, it's as important as ever to support & empower the Belarusian Nation to speak our Native language: I believe, the development of the language is essential for preserving the language for future generations, if we fail to save it today - we will fail to save the Nation tomorrow.

Recently, we can observe a historical spike in the willingness of Belarusians to speak Native and learn our native language deeper.

And I see the opportunity how to support the Belarusians in this endeavor.
As a speaker of the endangered language, I want to ask you to support me in promoting this post, so that as many people as possible could see it.

Categories

Links

Updates

2023-05-09 09:24:08 -0400

5,000 signatures reached

2023-04-25 14:59:19 -0400

1,000 signatures reached

2023-04-23 11:43:20 -0400

500 signatures reached

2023-04-22 16:14:42 -0400

100 signatures reached

2023-04-22 14:59:38 -0400

50 signatures reached

2023-04-22 14:00:28 -0400

25 signatures reached

2023-04-21 05:01:16 -0400

10 signatures reached